 |
 |
| |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Сёння па Euronews паказалі інтэрв'ю з Януковічам. Пазіцыя яго ўсім вядомая -- прарасейская, не украінская. А вось інтэрв'ю з Юшчанкам, Euronews не праводзіла, таму і паказваць , адпаведна, не будзе. Вось вам і Еўропа, вось і Euronews! Таму якую пазіцыю займае Мілінкевіч, таксама не цяжка здагадацца! Бо і ў яго Euronews брала інтэрв'ю. Адным словам, Euronews -- тэлевізійны канал еўрапейскіх глабалістаў і расейскіх імперыялістаў. Адзінае, што можна там паглядзець -- гэта спорт, мастацтва і надвор'е.
Current Music: Saosin -- Seven Years
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
 |
| |
 |
 |
 |
 |
| Дэманстрацыя з нагоды 89-й гадавіны абвешчаньня БНР ля ААН | |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
| |
 |
 |
 |
 |
"Сябры" На скрыжаваньні Мне заступілі дарогу трое ворагаў І закрычалі: -- Мы заб’ём цябе, Зянон! Тут падыйшоў мой сябра І ворагі змоўклі. Але сябра ўбачыў, што ворагаў трое, -- сказаў: -- Абодвух заб’юць,-- І перайшоў на іх бок. Тым часам падыйшоў другі сябра. Але ўбачыў, што іх чацьвёра,-- сказаў: -- Ты павінен мяне зразумець,-- І стаў на бок чатырох. У гэты час напаткаў мяне трэці сябра. Але ўбачыў, што іх пяцёра,-- Без слоў перабег да пяцёх. Тады я сказаў сябрам: -- Глядзіце: трое іх, трое вас, я – чацьвёрты, Хіба дазволіце ворагам забіць свайго радака? -- Не дазволім!—Дружна сказалі сябры. І ворагі адступілі. Так мы і разышліся з таго скрыжаваньня: Ворагі сабе, мы – сабе. Толькі з тае пары Я стаў вельмі асьцярожы з сябрамі Да першага скрыжаваньня. (Зянон Пазьняк, 1983г.)
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
| |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ КОЖНАМУ БЕЛАРУСУ. Зборнік артыкулаў розных аўтараў:М.Міцкевіча, Я.Лёсіка, В.Ластоўскаго, М.Багдановіча, Пётры з Арленят і інш. Менск 1918г. Друкарня А.Я.Грынблята. ….пару вытрымак з яго: (пра народ) Хто мы? Мы – беларусы. Хто ёсць беларусы? Беларусы – гэта народ славянскага племя. Чаму мы называемся беларусамі? Бо мы нарадзіліся беларусамі, ускарміліся з беларускае зямлі, узгадаваліся і жывом на Беларусі. Хто гэта – беларус? Беларус той, у чыіх жылах цячэ беларуская кроў, чые прадзеды, дзяды і бацькі былі беларусамі. Як называецца той, хто вырэкаецца свайго народу? Той, хто вырэкаецца свайго народу, - здраднік, душапрадаўца. Здрада(!!!) – гэта найцяжэйшае ліхадзейство, якое толькі ведаюць людзі.Дзеля гэтаго мы ніколі ні пакінем свайго народу.Шчыры беларус, праўдзівы сын свайго народу заўсёды будзе тэіі думкі: “Ніхай лепей загіну, чымсі адракуся ад свайго народу беларускаго”. Бо з Беларусью і з буларускім народам зьвязано нашае жыццё.Гэта нашае найвышэйшае дабро, нашая радасьць і слава. працяг будзе…
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |



 |
| |
 |
 |
 |
 |
"Азіраючыся ўсьлед стагоддзю,зададзімся пытаньнем: чаго нам, беларусам, не хапіла, каб давесьці ўсё да канца?Шмат чаго неставала, але найперш -- не хапіла нам нацыянальнай салідарнасьці. Беларусы,асабліва перад абліччам чужых нашаму народу сілаў, павінны падтрымліваць адзін аднога. Беларус беларусу мусіць спрыяць і шанаваць ўсё беларускае. Гэта абавязковая ўмова беларускай свабоды. Інакш нават геніяльныя справы вялікіх беларусаў будуць змарнаваныя, стануць ня чыньнікам перамогі, а толькі чарговай ахвярай на алтар нацыянальнага вызваленьня". ( Зянон Пазьняк "Новае стагоддзе" ) Дык вось, на вялікі жаль, улады зараз робяць ўсё, каб знішчыць падмурак, вакол якога беларусы змаглі б салідарызавацца: мову, нашу культуру і гісторыю, нашыя святвыя сімвылы -- Бел-Чырвона-Белы сцяг і "Пагоня" і г.д. Але яшчэ больш прыкра становіцца, бачучы як "апазіцыя" і так званыя дэмсілы дапамагаюць і спрыяюць гэтаму знішчэнню. Хутка ўжо будзе чарговы кангрэс дэмакратычных сілаў ( будуць выбіраць лідэра, які ўзначаліць групу па раз'ездах у Брусель-Масква за грашыма); пасля напісання Мілінкевічам ліста да Лукашэнкі, не выключаны яшчэ які-небудзь "канструктыўны дыялог" з уладамі; запрашэнне таго ж Лукашэнкі на Дзень Волі( а гэта вялікая ганьба ). І ад гэтай дзейнасці пакутуем толькі мы, беларусы. Але ўсё ж павінен настаць час, калі людзі раскрыюць ўсю сутнасць гэтых людзей. Настане час, калі беларус зразумее, каб абараніць нашу Бацькаўшчыну ён мусіць спадзявацца толькі на сябе і на свой народ!!
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
| |
 |
 |
 |
 |
Ну а цяпер няхай пляскаюць у далоні тыя, каго вельмі цікавіла: “А хто ж, калі не ён?” Праўда, шчыра кажучы, у галаву не ўкладаецца, чаму ўзнікае такое пытанне і ці дасць гэтае веданне нейкі вынік, але ўсё ж паведамім, што адзін чалавек, з якім мы мелі зусім нядаўна размову, пагадзіўся замяніць “незамянімага” кіраўніка.І чалавек гэты вельмі сумленны і шчыры беларус, імя якога многія ведаюць і, напэўна, не раз бачылі.Але яшчэ раз паўторымся:не ўпэўнены, што пачнецца нейкае ўзрушэнне, але вырашылі гэта зрабіць, каб не было да нас прытэнзій, што мы нічога не знайшлі і нічога не робім…. Дык вось чалавек гэты сп.прафесар ЯСЬ КІПЦЭВІЧ!!!!!Думайце і рабіце высновы…..
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
| |
 |
 |
 |
 |
У сітуацыі, якую мы можам сёння назіраць на Беларусі,важную ролю мусяць адыгрываць незалежныя сродкі масавай інфармацыі, бо менавіта яны з’яўляюцца крыніцай альтэрнатыўнай інфармацыі(праўдзівай інфармацыі). На тое яны і незалежныя!!!!!!!!! Але ўзнікае пытанне ці можам мы назваць нашыя так званыя дэмакратычныя СМІ – незалежнымі………. Мы ўпэўніліся(і не першы раз), што, на вялікі жаль, не можам. Вялікая колькасць беларусаў ужо ведае пра сітуацыю, якая склалася ў ліцэі, дакладней хто хацеў ведаць, той ужо ведае… Зусім нядаўна “Народная Воля” адмовіла ў размяшчэнні аб’явы (у якой, хочам заўважыць, абсалютна нічога пра “дзейнасць” сп.Коласа не было сказана,нават пра выгнанне ні слова напісана не было).Але яны забракавалі,бо вы што, гэта ж можа пашкодзіць рэпутацыі ліцэя, які (хацелася б верыць у гэта,вельмі хацелася б….) змагаецца з уладамі ўжо столькі гадоў… Вось вам і незалежныя,вось вам і СМІ…Адразу толькі ўзнікае пытанне: а ці не куплена там ужо ўсё, ці не існуе дамоўленасці паміж, так званай, “інтэлегенцыяй”? Але ўся іхняя дзейнасць не на карысць Беларусі, таму мы не можам спадзявацца на такіх людзей, мы не можам давяраць усёй гэтай публіцы і гэтым "рэжысёрам"!! Памятайма пра гэта!!! Current Music: From First To Last- "Note to self"
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
| |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
ЛІЦЭЙСКАЯ ПРАЎДА №2
"А хто ж, калі не ён?" - такое апрўданне знайшла для сябе значная частка беларусаў. Тое ж самае, на жаль, назіраецца і ў Ліцэі. Толькі тут для большасці выкладчыкаў і ліцэістаў немагчыма ўявіць сабе іншага дырэктара. Немагчыма, бо так прасцей апраўдаць сваю бяздзейнасць. Такая абыякавасць і вядзе да разбурэння Ліцэя. І зараз нават не ведеш, што ўсё ж развее гэты стан.Што яшчэ павінна адбыцца, каб людзі зразумелі: так больш не можа далей працягвацца!! Злачынства супраць дзяцей (па-іншаму і не назавеш) — гэта самае нізкае і подлае, што толькі можа быць зроблена з боку дарослага чалавека. А той, хто мае сумленне, мусіць стаць на абарону супраць такіх дзеянняў. Маўчаць у нашай сітуацыі — азначае браць удзел ва ўсім гэтым. А чым больш мы маўчым, тым больш самі і пакутуем. Але ўсё ж не трэба забывацца і на тое, з чаго ўсё пачалося. Атрымаўшы поўную ўладу ў Ліцэі, спадар Колас вырашыў, што можа сам прымаць любыя рашэнні. І дайшло нават да таго, што цяпер ліцэісты павінны прасіць дазволу, каб прысутнічаць на агульналіцэйскіх святах. Нядаўна на Калядках спадар Колас выгнаў групу навучэнцаў, чарговы раз назваўшы іх "хамамі і хуліганамі", толькі за тое, што яны не спыталі дазволу прыйсці на свята. Хаця выкладчыкі і ліцэісты вельмі хацелі, каб “тыя” прысутнічалі на імпрэзе. Праўда, нягледзячы на ўпартасць сп.”дырэктара”, большасць ліцэістаў стала на бок выгнаных і вырашыла адсвяткаваць Калядкі разам з імі. Праз гэта некалькі дзён таму былі выключаны яшчэ чатыры навучэнцы! Усім астатнім зроблена вымова. Дык хто ж наступны? Але чакаць адказу няма часу!! Хопіць цярпець здзек і дазваляць гэтым людзям так абыходзіцца з намі!!! Нельга пустымі вачыма глядзець на тое, як выганяюць нашых сяброў! Будзьма салідарныя з выгнанымі! Памятайма пра іх і пра шлях, які прывядзе нас да перамогі!
Жыве Ліцэй! Жыве Беларусь!
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |


 |
| |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Схадзілі ў Ліцэй!)))))) Уражанні проста афігенныя! Ідзеш у катэдж так, быццам туды ходзіш кожную раніцу. Заходзіш, і адразу пачынаецца: Ой! Ай! Як добра!.. Як вы?.. Настаўнікі i ліцэісты такія шчаслівыя (цікава чаму? можа таму, што мы прынеслі лістоўкі?))))... Але, нажаль, атмасфера па-ціху мяняецца, не адчуваецца ўжо той цеплыні, якая заўсёды была тут! А яшчэ пануе нейкі страх. Шмат хто папярэджвае: глядзіце, каб Колас не прыехаў, а то... (А то што? будуць новыя ахвяры?) Да... Узнікае пытанне: ці з’яўляецца чалавек дырэктарам, калі яго дзеці (да і не толькі дзеці) проста баяцца і ніводнага слова не могуць сказаць насуперак?
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
| |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
"Расея,забраўшы Беларусь,паставіла задачу зьнішчыць беларускі народ дазваньня на культурна-гістарычным і этнічным узроўні,каб ніколі нішто ўжо не нагадвала пра існаваньне Вялікага Княства Літоўскага,каб ня ўзьніклі ня тое што ідэі вяртаньня,а нават успаміны,нават веды пра мінулы час,каб не было ніякіх культурных падставаў і ніякага народнага родава-пляменнага,этнічнага грунту для супраціўленьня,для барацьбы супраць глуму і грукату капытоў,што лавінай каціліся "да апошняга мора",каб ужо нішто не магло аддзяліцца ад "искони русской" зямлі(як называлі Беларусь акупанты) і каб ніхто больш ня змог супроцьстаяць Маскве.Страх перад Вялікім Княствам сядзеў у падсьведамасьці маскоўскай агрэсіі і расейскай палітыкі супраць Беларусі. Сымволіку гэтай вайны і прычыну гістарычнага паражэньня Беларусі вобразна паказвае вядомы факт,адлюстраваны ў хроніках,калі Вялікі князь Альгерд у чарговы раз заваяваў Маскву.Маскоўскі князь Дзімітры(Данской) стаў на калені ў гразь разам з баярамі перад Альгердам і прасіў зьлітавацца над імі,не паліць Маскву. За гэта Дзімітры абяцаў сваю паслухмянасьць,падпарадкаваньне і багаты выкуп, срэбра ды золата.Альгерд зьлітваўся,але прысланіў сваё кап'ё да маскоўскай сьцяны, маўляў,каб заўсёды памяталі маскоўцы,чыя зброя можа спыніць іхнае існаваньне". ("Беларуска-Расейская вайна" З.Пазьняк")
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |


 |
| |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Ліцэйская праўда “Жыццё не чакае, і ворагі не дрэмлюць” – менавіта так, на жаль, выглядае нашая рэальнасць. У час, калі Бацькаўшчына знаходзіцца пад пагрозай страты дзяржаўнасці, мы вымушаны яшчэ, апроч гэтага, звяртаць увагу і на тое, што адбываецца ў нашым ліцэі. Бо па сутнасці, калі раней Ліцэй быў адной з нямногіх навучальных ўстановаў, дзе лунаў дух свабоды, дзе была чуваць нашая родная беларуская мова, дзе адукацыя была вялікай каштоўнасцю як для выкладчыкаў, так і для ліцэістаў, то зараз, з кожным годам, ён ўсё бліжэй падкатваецца да свайго знікнення… На пачатку свайго існавання ліцэй быў увасабленнем нацыянальнай Ідэі і нацыянальнай Асветы. Вучыцца і працаваць у ліцэі азначала вучыцца і працаваць на карысць Беларусі. Вось чаму трэба любымі метадамі захаваць ліцэй. І вось для чаго, як мага хутчэй, трэба вырашыць праблемы, якія існуюць сёння ў ліцэі. А вырашаць ёсць што, бо сітуацыя выглядае так: • ліцэй стаў прыватнасцю адной асобы – сп. Коласа. • ліцэй ператварыўся ў мадэль сённяшняй Беларусі (сп. Колас прыбягае да метадаў, якімі зараз карыстаецца Лукашэнка: ён паставіў настаўнікаў і ліцэістаў на калені; таго, хто актыўна выказвае свае меркаванні, адрозныя ад меркаванняў адміністрацыі, адразу выключае ці звальняе з ліцэя (часцей за ўсё ініцыятарам па гэтым пытанні выступае сп.Сідарэнка) ; бяздоказна абвінавачвае ліцэістаў і іх бацькоў). • адміністрацыя спрабуе кантраляваць усё ліцэйскае жыццё (нават спрабуе ўзяць пад кантроль ліцэйскае самакіраванне)........... • дзяцей і выкладчыкаў нахабна зневажаюць. • ультыматум стаў асноўным сродкам вырашэння праблемаў (дайшло нават да таго, што выкладчыкі і ліцэісты баяцца выказаць сваё меркаванне). • лепшых выкладчыкаў ліцэя беспрычынна звальняюць. • ліцэісты, выказаўшы сваё незадавальненне кіраўніцтвам, адразу ставяцца пад пагрозу выключэння з ліцэя. • паступова знікаюць ліцэйскія традыцыі. • беларуская мова знікае з ужытку ліцэістаў!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! І гэта, на вялікі жаль, далёка не поўны спіс таго, што зараз адбываецца ў нашым ліцэі. І таму цяпер кожны ліцэіст павінен зразумець важнасць праблемы, якая сёння існуе ў ліцэі. Невырашальных праблемаў няма. Але каб перамагчы, трэба працаваць і змагацца, і, перш за ўсё, працаваць над сабою, бо нічога ня зменіш вакол сябе, не змяніўшы сябе!!!!! І каб ісці на зло непарушнай сілаю і нязломнай сцяною, мы павінны яднацца і падтрымліваць адно аднога. Бо толькі ліцэйская салідарнасць пакажа нам шлях да перамогі! ЖЫВЕ ЛІЦЭЙ! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! Current Music: Tav.Mauzer
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

|
 |
|
 |